viasna on patreon

Салігорск: “Кіднэппінгам” па кандыдату-маладафронтаўцу

2010 2010-04-24T21:27:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат Аляксей Валабуеў стаў сапраўднай праблемай для мясцовых ідэолагаў. Пасля кампаніі прамоцыі ягонага канкурэнта Заінчкоўскага ў мясцовых СМІ улады перайшлі да ўскоснай крытыкі самога Валабуева.

Кандыдат пазначыў сяброўства ў “Маладым Фронце” у сваёй праграме. Праграма была раздадзена кожнаму жыхару акругі асабіста ў рукі. Рэакцыя мясцовых уладаў – рэгулярная трансляцыя фільма “Малады Фронт. Кіднэппінг” у эфіры мясцовага тэлеканала. У штабе Валабуева не вераць у такія супадзенні і звязваюць дадатковыя паказы прапагандыскага фільма менавіта з выбарчай кампаніяй.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства