Мазыр: Акруговая камісія “раптоўна” пераехала
https://spring96.org./be/news/33745
2010
2010-04-25T21:07:38+0300
2010-04-25T21:07:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акруговая выбарчая камісія ў 20.00 “раптоўна” - без аніякага папярэджання кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асобаў, выбаршчыкаў - памяняла месца знаходжання. З памяшкання сярэдняй школы № 5 па вул.Палеская, 22 камісія перабралася ў кабінет №202 райвыканкама. Пра гэта паведаміў кандыдат у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета, сябра Партыі БНФ Уладзімір Целяпун.
Кандыдат скардзіцца на тое, што ў яго і яго давераных асобаў узнікла праблема: паколькі тэлефон на новым месцы знаходжання камісіі невядомы, яны не могуць перадаць туды скаргі на дзеянні ўчастковых выбаркамаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”