viasna on patreon

Магілёў: Пратаколы з вынікамі галасаванняў спачатку вязуць у адміністрацыі раёнаў

2010 2010-04-25T22:39:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пратаколы з вынікамі галасавання спачатку вязуць у адміністрацыі раёнаў. Пра гэта сцвярджаюць праваабаронцы. Праваабаронца Аляксей Колчын адзначае, што зараз знаходзіцца каля будынка адміністрацыі Ленінскага раёна горада. “Каля будынка адміністрацыі шмат народа, - гаворыць Аляксей, - стаіць міліцэйскі кардон. Унутр адміністрацыі прапускаюць толькі кіраўніцтва ўчастковых выбарчых камісій з усімі дакументамі. Супрацоўнікі міліцыі правяраюць па спісу тых, хто прыйшоў здаваць дакументы”.

Аляксей Колчын адзначае, што хутчэй за ўсё толькі пасля ўзгаднення пратаколаў з адміністрацыяй раёна дакументы павязуць у акруговыя выбарчыя камісіі.

Праваабаронца Барыс Бухель хацеў папрысутнічыць пры працэдуры перадачы пратакола ўчастковай выбарчай камісіі, але не здолеў, бо кіраўніцтва камісіі проста знікла і ён не здолеў яго знайсці пасля падліку галасоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства