Магілёў: За кандыдата ў дэпутаты Алеся Сілкова ніхто не прагаласаваў датэрмінова
За кандыдата ў дэпутаты ў абласны Савет дэпутатаў па Магілёўскай Цэнтральнай выбарчай акрузе №37 і адначасова аднаго з лідэраў аргкамітэта “Партыі Свабоды і Прагрэса” Алеся Сілкова на датэрміновым галасаванні не прагаласаваў ні адзін чалавек.
Пра гэта паведамляе сам Алесь Сілкоў.
“На 9 выбарчых участках, што размешчаны на маёй выбарчай акрузе, па выніках датэрміновага галасавання я не набраў зусім ніякіх галасоў. Сімвалічна тое, што на двух участках за мяне прагаласавала аднолькавая колькасць выбаршчыкаў - па 253 чалавекі. На астатніх участках для галасавання гэтая лічба вагаецца ў межах плюс мінус дваццаці галасоў”, - адзначае Алесь Сілкоў.
“Я лічу, што выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў – гэта рэпітыцыя перад прэзідэнцкімі выбарамі і калі ўлада адмовіцца ад датэрміновага галасавання, то вельмі хутка адыдзе ў нібыццё”, - адзначае палітык.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”