Глыбоччына: Лічым асобна, але не агучваем
https://spring96.org./be/news/33785
2010
2010-04-25T23:48:47+0300
2010-04-25T23:48:47+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Лупач, прадстаўнік незарэгістраванай партыі БХД, назіраў за працэсам падліку галасоў па Дзеркашчынскай выбарчай акрузе № 17 (Глыбоччына). Паводле ягоных словаў, сябры камісіі лічылі бюлетэні са скрыняў датэрміновага, надомнага і сённяшняга галасавання асобна, але атрыманыя лічбы для назіральнікаў не агучвалі.
Самі назіральнікі знаходзіліся на адлегласці каля 10-ці метраў ад стала, на якім вёўся падлік, і рэальна нешта ўбачыць практычна не мелі магчымасці. Быў вывешаны для азнаямлення толькі выніковы пратакол.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”