viasna on patreon

Суд Першамайскага раёна сталіцы адхіліў скаргу аб змяненьні меры стрыманьня арыштаванага Антона Філімонава

2006 2006-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба БАЖ, 10 студзеня суд Першамайскага раёна г. Мінска адхіліў скаргу Уладзіміра Мялешкі аб змяненні меры стрымання яго ўнуку Антону Філімонаву, сыну забітай ў кастрычніку 2004 г. журналісткі Веранікі Чаркасавай. (Уладзімір Мялешка з'яўляецца законным прадстаўніком 16-гадовага падлетка). Па словах бабулі Антона Дыяны Чаркасавай, гэтае судовае рашэнне будзе абскарджана ў вышэйшай інстанцыі.
Антон Філімонаў знаходзіцца пад арыштам у следчым ізалятары на вул. Валадарскага ў Мінску. Яго затрымалі 27 снежня супрацоўнікі Першамайскага РУУС па падазрэнні ў вырабе беларускіх грашовых купюраў. У яго і яшчэ чатырох яго знаёмых знайшлі некалькі купюраў па 5 і па 10 тысяч беларускіх рублёў, і ў дачыненні да іх была узбуджаная крымінальная справа па арт. 221 КК РБ. Усе пяцёра правялі трое сутак у следчым ізалятары часовага ўтрымання, аднак 30 снежня ўсіх, акрамя Антона, адпусцілі. Мера стрымання ў выглядзе арышту была прымененая толькі да Філімонава.
6 студзеня Дыяна Чаркасава і Уладзімір Мялешка правялі ў Мінску прэс-канферэнцыю, на якой заявілі, што, па іх інфармацыі, падлетка ў СІЗА настойліва змушаюць падпісаць прызнанне ў забойстве маці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства