Горкі: Кандыдатка ад БХД стала дэпутаткай сельскага Савету
https://spring96.org./be/news/33811
2010
2010-04-26T12:42:35+0300
2010-04-26T12:42:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Горках кандыдатка ў дэпутаты, якая з’яўляецца сябрам аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя”, Жанна Шчарбініна стала дэпутаткай Аўсянкаўскага сельскага Савету. Паводле падліку яна набрала 51 голас, або 42,8% ад тых, хто прыняў удзел у галасаванні. Яе найбліжэйшага канкурэнта падтрымала 23 выбаршчыкі. Трэба адзначыць, што Жанна Шчарбініна з’яўляецца яшчэ і сябрам Руху “За Свабоду”.
Жанна Шчарбініна працуе настаўніцай у мясцовай сярэдняй школе. Скончыла Полацкую педагагічную вучэльню і Віцебскі педагагічны інстытут. Мае дваіх дзяцей, адно з якіх – прыёмнае.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”