Брэстчына: Два актывісты партыі “Справядлівы свет” абраныя дэпутатамі
Як паведаміла старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, два актывісты партыі сталі дэпутатамі. Уладзімір Дарапей абраны ў Брэсцкі районны Савет дэпутатаў, Аляксандр Галькевіч – у Баранавіцкі гарадскі Савет дэпутатаў. Усяго па вобласці балатавалася 11 сябраў партыі “Справядлівы свет”.
Людміла Дзенісенка адзначае шматлікія парушэнні выбарчага заканадаўства, якія паўплывалі на вынікі галасавання, у прыватнасці на вучастках № 43 і № 112 у горадзе Брэсце, дзе вялося назіранне. На адным з вучасткаў скрыні для галасавання знаходзіліся па-за межамі выбарчага ўчастка, а ў скрыні для галасавання на даму ў дзень выбараў аказалася 519 бюлетэняў, што фактычна не ўяўляецца магчымым. Па зафіксаваных парушэннях зараз складаюцца акты ў пракуратуру і Цэнтральную камісію.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”