Бабруйскі раён: Супрацоўніца райвыканкама “вучыла” сябраў камісіі ў дзень выбараў
Па Казакоўскай выбарчай акрузе № 6 у Бабруйскім раёне на выбарчым ўчастку ў дзень выбараў прысутнічала невядомая жанчына. Яна давала сябрамі камісіі ўказанні, вучыла, як трэба працаваць, і знаходзілася за іх сталом. Назіральнікі спачатку падумалі, што гэта старшыня камісіі, але жанчына паведаміла, што яна назіральнік ад Беларускага саюза жанчын з бабруйскага райвыканкама. Прозьвішча жанчына назваць адмовілася, сказала, што яе завуць Раіса Ўладзіміраўна. Не назвала яна сваё прозьвішча і старшыні выбарчай камісіі Інзе Балыка і не магла патлумачыць назіральнікам, што яна робіць за сталом сябраў камісіі. Толькі сёння, 26 красавіка, назіральнікі даведаліся, што незнаёмка – супрацоўніца райвыканкама Раіса Гарбель.
Падлік галасоў на гэтым участку вёўся ў розных месцах на некалькіх сталах, і не ўсе сябры камісіі прымалі ўдзел у падліку. Сябры камісіі выйшлі з кабінетаў толькі пасля настойлівых патрабаванняў назіральнікаў. Пад час падліку сябры камісіі прыпыняліся, сыходзілі ў свае кабінеты і зноў вярталіся. Назіральнікі адзначылі, што ў падліках, якія яны прадаставілі, было шмат несупадзенняў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”