viasna on patreon

КДБ цісне на кандыдатаў ад Руху “За Свабоду”

2010 2010-04-23T15:02:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Услед за актівістам з Мастоў Алесем Зарэмбюком, ператрус ва ўласнай кватэры быў зроблены і ў кандыдата ў дэпутаты ад Руху “За Свабоду” з Бярозаўкі Сяргея Трафімчыка.

Ператрус, які доўжыўся каля трох гадзін праводзілі супрацоўнікі Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці - Паршынцаў, Шэўчык і Антонаў.

- Ператрэслі ўсе кніжкі, усю бібліятэку, нават вазоны з кветкамі праглядалі. Забралі вінчэсцер ад кампутара, прынтар струмянёвы. Чамусці іх вельмі цікавілі рассылкі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, якія я атрымліваю рэгулярна. Сканфіскавалі нават кнігу Паўла Севярынца, якую ён мне падпісаў уласнаручна - "Лісты з лесу". Забралі ўсё, што ім падалося падазроным, - адзначыў актывіст.

Сяргей Трафімчык балатуецца ў Лідскі раённы і Бярозаўскі гарадскі саветы дэпутатаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства