viasna on patreon

Менск: Падлік моўчкі

2010 2010-04-27T13:57:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас падвядзення вынікаў выбараў па акругах у Партызанскай выбарчай камісіі сябра камісіі ад Партыі БНФ А.Церашкоў пры падпісанні выніковага пратаколу выказаў асобнае меркаванне.

Ён зрабіў гэта ў сувязі з тым, што ў 9-й участковай выбарчай камісіі Партызанскага раёна адзін сябра гэтай камісіі выказаў асобнае меркаванне ў выніковым пратаколе па выніках галасавання па участку. А.Церашкоў пагадзіўся з гэтым меркаваннем.

Падлік галасоў ажыццяўляўся моўчкі і не агучваліся вынікі раздзельнага падліку галасоў. Акрамя таго на 2-х участках Партызанскага раёна - №1 і №24 - пры праверцы ў раённай камісіі выявілася, што лічбы ў пратаколах не сходзяцца па колькасці  выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова, за межамі ўчастку і на участку для галасавання.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства