viasna on patreon

Брэст: Кандыдат сумняваецца, што за гадзіну на даму магло прагаласаваць 498 выбаршчыкаў

2010 2010-04-27T15:01:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня гарадской арганізацыі Беларускай партыі аб’яднаных левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, якая з’яўлялася кандыдатам у дэпутаты ў Брэсцкі гарадскі Савет па выбарчай акрузе № 11, накіравала заяву пракурору Ленінскага раёна горада Брэста і ў Брэсцкую гарадскую і абласную выбарчыя камісіі ў сувязі з фальсіфікацыяй вынікаў галасавання сябрамі ўчастковай выбарчай камісіі ў дзень выбараў.

25 красавіка ў 16:00 у выбарчую камісію № 43 паступіла вуснае паведамленне выбаршчыка аб выездзе камісіі па месцы знаходжання дваіх пенсіянераў. Камісія вярнулася праз гадзіну, у 17:00, і больш нікуды не выяжджала.

Пры падліку галасоў са скрыні для галасавання на даму камісія дастала вялікую колькасць белютэняў. Агучаныя вынікі падліку бюлетэняў з гэтай скрыні прывялі кандыдата ў замяшальніцтва: за кандыдата ў дэпутаты Куіш – 419 бюлетэняў,  за Руцкага – 51, супраць усіх – 43, несапраўдных – 6. Участак знаходзіўся ў прыватным сектары “Новыя і Старыя Задворцы, Плоска, Машчонка”. Як падкрэслівае Л. Дзенісенка, за гадзіну і нават за дзень фізічна немагчыма абыйсці такую вялікую колькасць выбаршчыкаў – 498 чалавек. Датэрмінова на выбарчым участку № 43 прагаласавала 235 выбаршчыкаў, у дзень галасавання на ўчастку прагаласаваў 231 выбаршчык, улічваючы той факт, што з гэтымі грамадзянамі працавала 13 асобаў-сябраў выбарчай камісіі.

Са скрыняй для галасавання на даму знаходзіліся два сябры выбарчай камісіі. У час падліку галасоў яна адсутнічала на выбарчым участку. Пасля звароту да камісіі, ці быў складзены дадатковы спіс (згодна Арт. 54 Выбарчага Кодэкса РБ) выбаршчыкаў, да якіх выяжджалі на галасаванне на даму, стала зразумела, што дадатковага спіса не было.

Вышэйпералічаныя факты сталі падставай зрабіць выснову, што нават за дзень фізічна немагчыма абыйсці такую колькасць выбаршчыкаў – 498 чалавек, і сведчаць аб фальсіфікацыі вынікаў галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства