viasna on patreon

У Бабруйскай гарадской камісіі праблемы з матэматыкай

2010 2010-04-27T16:01:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па інфармацыі Бабруйскай гарадской  выбарчай камісіі 25 красавіка ва ўсіх 40 выбарчых акругах г.Бабруйска выбары дэпутатаў у гарадскі Савет дэпутатаў адбыліся. Удзел у галасаванні  прынялі 80% адсоткаў выбаршчыкаў-бабруйчан. У гарадскі Савет прэтэндавалі 87 кандыдатаў - 2,2 чалавека на месца. У новы склад  Савета ўвайшлі 35 жанчын і 52 мужчыны, 14 чалавек - дэпутаты мінулага склікання http://bobruisk.by/news/city/7973.html. Але як на 40 дэпутацкіх месцаў аказалася мінімум 87 дэпутатаў -- камісія не паведамляе.

Дададзім, што ўсе прадстаўнікі дэмакратычных  сілаў, якія балатаваліся, не прайшлі. Нагадаем, што ад БХД балатаваліся сем чалавек (два з іх у абласны, адзін у раённы Саветы), ад БСДП “Грамада”, Свабоднага прафсаюза па аднаму чалавеку, і адзін незалежны кандыдат – сябра БАЖ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства