viasna on patreon

Праверка новаўвядзення ў выбарчы закон: аспрэчыць рашэнне адміністрацыі ў судовым парадку немагчыма

2010 2010-04-27T16:43:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенская абласная арганізацыя Партыі БСДГ падавала скаргу на рашэнне Свіслацкага райвыканкаму ад 10 сакавіка 2010 года аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. Нагадваем, што на паседжанні Свіслацкай раённай адміністрацыі па фармаванні ўчастковых камісій прадстаўнікі партыі БСДГ былі спярша ўключаны ў склад камісій, але потым загадкавым чынам з іх выключаны. Суддзя Свіслацкага раённага суда  Жанна Салагубік, разгледзеўшы скаргу, пастанавіла, што яна была пададзена пазней вызначанага Выбарчым Кодэксам трохдзённага тэрміну. Такім чынам у судовым разглядзе справы было адмоўлена.

Прадстаўнікі Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БСДГ, аднак, звярталі ўвагу суду на той факт, што фізічнай і тэарэтычнай магчымасці абскардзіць рашэнне адміністрацыі Свіслацкага раёну ў вызначаным парадку не існавала, паколькі склады камісій былі надрукаваныя ў афіцыйным друку пазней трох дзён. Прадстаўнікі БСДГ прасілі таксама суд аднавіць тэрмін на абскарджанне ў сувязі з тым, што заяўнік быў пазбаўлены законнага права ў трохдзённы тэрмін з моманту прыняцця рашэння абскардзіць вынікі фармавання камісій у судовым парадку.

Такім чынам, яшчэ раз дакументальна пацверджана, што магчымасці юрыдычнага абскарджання рашэнняў адміністрацый у сучасным беларускім прававым полі папросту няма.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства