viasna on patreon

Кантроль над інтэрнетам

2006 2006-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра неабходнасць стварэння "пэўных прававых рамак для шэрагу інтэрнэт-выданняў" вялася гаворка ў часе выязнога паседжання Пастаяннай камісіі так званай “палаты прадстаўнікоў” па правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і сродках масавай інфармацыі. "Гэта патрэбна не для таго, каб зашкодзіць іх дзейнасці, - проста ў законе павінна быць абумоўлена існаванне інтэрнэт-СМІ, вызначаныя правілы іх функцыянавання", - паведаміла БелТА. Паседжанне прайшло 11 студзеня з удзелам супрацоўнікаў "Народной газеты" і кіраўніцтвам агенцтва БелТА.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што заканадаўчая база, якая рэгулюе дзейнасць беларускіх СМІ, істотна састарэла. Акрамя гэтага, старшыня згаданай парламенцкай камісіі Юрый Кулакоўскі выказаў меркаванне, што ў дзейным заканадаўстве аб СМІ шмат "прабелаў". "Таму нам неабходныя сустрэчы з прафесіяналамі. Мы гатовыя выслухаць іх прапановы і заўвагі, якія дапамогуць дэпутатам у іх далейшай заканатворчай працы", - зазначыў сп. Кулакоўскі.

Ён паведаміў таксама, што ў Міністэрстве інфармацыі працягваецца праца над новай рэдакцыяй закона аб СМІ, хаця яго падрыхтоўка і зацягваецца. Па словах Кулакоўскага, дэпутацкаму корпусу ў бягучым годзе належыць "больш шчыльна супрацоўнічаць з міністэрствам у гэтым накірунку".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства