viasna on patreon

Беларускі кансулят у Празе адмовіўся выдаць візы для ўезду ў Беларусь двум сэнатарам Чэскай Рэспублікі, вядомым чэскім палітыкам Яраміру Шцеціну і Карлу Шварцэнбэргу.

2006 2006-01-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода зьвярнулася па камэнтар да сэнатара Яраміра Шцеціны: "Якая была мэта вашай новай паездкі, з кім вы зьбіраліся сустракацца ў Менску?"

Ярамір Шцеціна: "Гэтая наша паездка мелася быць афіцыйнай. Мы не зьбіраліся ехаць туды як турысты. Мы папрасілі візы праз замежны аддзел Сэнату і назвалі там у якасьці мэты нашай паездкі тое, што хацелі б наведаць актыўныя асяродкі сучаснай беларускай палітычнай сцэны.

Мы з сэнатарам Шварцэнбэргам хацелі сустрэцца з кандыдатамі на пасаду прэзыдэнта ў сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах. Найперш, мы хацелі пагаварыць са спадаром Мілінкевічам, кандыдатам ад апазыцыі.

Потым мы плянавалі сустрэцца зь некаторымі беларускімі журналістамі, з прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацыяў.

Я асабіста хацеў знайсьці родных Віктара Ганчара, які, як праціўнік Лукашэнкі, зьнік, і мы ўсе мяркуем, што яго ўжо няма сярод жывых. Я хацеў адведаць ягоную сям'ю. Мы зь ім некалі правялі вельмі прыемныя хвіліны ў Менску”.

Я ня думаю, што гэтыя візы мы атрымаем. Рэжым, які там кіруе, ня хоча, каб мы бачылі, што адбываецца ў Беларусі, і пра што мы маглі б з сэнатарам Шварцэнбэргам сьведчыць. Так што выглядае, што мы будзем назіраць за беларускімі выбарамі здалёку.

Цяпер у Беларусі падобная сытуацыя, якая была ў нас перад 1989 годам. Нашы дысыдэнты тады былі вельмі радыя, калі іх нехта падтрымліваў – ці гэта было проста добрае слова, ці артыкуламі ў газэтах, ці нейкім іншым палітычным крокам.

Я думаю, што ёсьць дастаткова прасторы для таго, каб нашыя недзяржаўныя арганізацыі, палітыкі падтрымалі беларускую апазыцыю, такіх магчымасьцяў ёсьць шмат. Мы ня можам забывацца на тое, што рэжым, які ёсьць ў Беларусі, не належыць да Эўропы”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства