viasna on patreon

Вернік Ян Міхайлаў апраўданы (дапоўнена)

2010 2010-05-04T09:46:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mihailau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 траўня раніцай у Менскім райсудзе абвешчаны прысуд пра крымінальнай справе аб ўхіленьні ад вайсковай службы верніка Яна Міхайлава. Суддзя Вячаслаў Тулейка апраўдаў Міхайлава, які паводле папярэдняга прысуду амаль 3 месяцы знаходзіўся пад арыштам за ўхіленьне ад вайсковай службы.

На папярэднім пасяджэньні, 28 красавіка, пракурор Пастухова палічыла, што юнак парушыў артыкул 435 Крымінальнага Кодэксу і запатрабавала пакараць яго штрафам у памеры 200 базавых велічынь.
Нагадаем, што напрыканцы мінулага года, 15 сьнежня, Ян Міхайлаў быў затрыманы і пакараны арыштам на 3 месяцы за нібыта ўхіленьне ад вайсковай службы. Юнак практычна да канца адбыў тэрмін арышту. Аднак гэты прысуд быз прызнаны незаконным і справу накіравалі на перагляд.  10 сакавіка ён выйшаў на волю і знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

На думку правааабаронцы Валянціна Стэфановіча, такое судовае рашэньне можна толькі вітаць. Яно прынятае цалкам у духу рашэньня Канстытуцыйнага суду 2000 года і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая, у тым ліку, гарантуе права праходжаньня альтэрнатыўнай грамадзянскай службы.  Праваабаронцы  расцэньваюць апраўданьне верніка Міхайлава як перамогу грамадзянскай супольнасці краіны і першым крокам да ўвядзеньня Закону аб альтэрнатыўнай службе, а таксама з’яўленьня механізму рэалізацыі канстытуцыйнага права на праходжаньне альтэрнатыўнай грамадзянскай службы.

Гэта яшчэ важна і таму, што  на сёньня ў Беларусі аналагічных судоў за ухіленьне ад прызыву на вайсковую службу чакаюць актывіст ствараемай партыі БХД Яўген Якавенка і гомельскі вернік Зьміцер Смык.

Варта таксама нагадаць што “Міжнародная амністыя” прызнала Яна Міхайлава вязнем сумленьня.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства