viasna on patreon

"Новае жыццьё" працягвае судзіцца

2010 2010-05-07T11:33:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/logo_nj2.jpg


12 мая ў гаспадарчым судзе Мінска пачнецца разгляд справы аб спагнанні 249 мільёнаў рублёў з царквы “Новае жыццё” Рэлігійнага аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь.

Паводле слоў юрыста абшчыны Сяргея Луканіна, суд распачаў справу па іску камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мінгарвыканкама. Луканін нагадаў, што ў снежні 2009 года камітэт запатрабаваў ад царквы на працягу двух месяцаў пакрыць урон прыродзе на суму каля 263 мільёнаў рублёў. “Аднак пасля патрабаванні чыноўнікаў скараціліся на 14 мільёнаў рублёў”, — сказаў юрыст.

Ён не выключае, што 12 мая суддзя сталічнага гаспадарчага суда Алег Клюйко вынесе рашэнне па справе.

Луканін назваў дзеянні чыноўнікаў Мінгарвыканкама “сродкам эканамічнага націску на рэлігійную абшчыну”. На думку юрыста, “менавіта прыродаахоўнае ведамства Мінгарвыканкама абрана сродкам расправы з царквой, паколькі чыноўнікі-эколагі могуць накладаць вельмі адчувальныя штрафныя санкцыі”.

Луканін паведаміў, што згодна з лістом камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мінгарвыканкама, 4 мая ў 11.00 з удзелам прадстаўнікоў абшчыны павінна была адбыцца праверка тэрыторыі царквы на прадмет знішчэння верхняга ўрадлівага пласта глебы. “Менавіта так чыноўнікі назвалі добраўпарадкаванне тэрыторыі для дзіцячай пляцоўкі”, — адзначыў юрыст. Аднак, паводле яго слоў, праверка не адбылася, хаця да будынка царквы прыбыла машына з трыма чыноўнікамі, якія неўзабаве паехалі. Свае дзеянні яны матывавалі адсутнасцю спецыялістаў іншых ведамстваў, сказаў Луканін.

У канцы мінулага года супрацоўнікі камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выявілі сляды нафтапрадуктаў у пробах, узятых на праезнай частцы дарогі каля будынка царквы, і інтэрпрэтавалі гэта як забруджванне навакольнага асяроддзя. Як сцвярджае Луканін, пры адборы пробы грунту не прысутнічалі панятыя і прадстаўнікі абшчыны. Тэрыторыя вакол царквы раней выкарыстоўвалася калгасам імя Калініна для сельгасвытворчасці, а затым на ёй размяшчалася несанкцыянаваная звалка прамысловых адходаў з каркасамі і рухавікамі аўтамабіляў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства