viasna on patreon

АБСЕ занепакоена ціскам на незалежныя СМІ ў Беларусі

2010 2010-05-11T12:55:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/abse.jpg

Занепакоенасць ціскам на незалежныя СМІ ў Беларусі выказала прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Дуня Міятавіч (Боснія і Герцагавіна) у заяве, распаўсюджанай 10 мая.

Як паведамляе БелаПАН, у сваім лісце міністру замежных спраў краіны Сяргею Мартынаву яна адзначыла: «Запалохванне журналістаў аказвае пужаючы эфект на журналістыку расследаванняў у Беларусі. Улады павінны старанна расследаваць ўсе выпадкі пераследу журналістаў у адпаведнасці са ўзятымі на сябе ў рамках АБСЕ абавязацельствамі па абароне прэсы».

Міятавіч звяртае асаблівую ўвагу на выпадкі пераследу журналістак Марыны Коктыш, Святланы Калінкінай, Ірыны Халіп і Наталлі Радзінай.

«Я занепакоена тым, што ціск на гэтых чатырох журналістак яшчэ больш ўзмацніўся. І гэта пры тым, што яны не з’яўляюцца падазраванымі, а праходзяць ўсяго толькі сведкамі па «паляўнічай» справе», — падкрэсліла прадстаўнік АБСЕ.

Яна прапанавала арганізаваць «круглы стол» з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, грамадзянскай супольнасці і міжнародных экспертаў для абмеркавання новага закона аб рэгуляванні інтэрнету ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства