viasna on patreon

Пракуратура папярэдзіла прадпрымальніка за «неаб’ектыўныя каментары ў СМІ»

2010 2010-05-13T15:03:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/agitacyja.jpg

Віктар Чайкоўскі, кіраўнік Брэсцкага адзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва», сёння атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад Брэсцкай пракуратуры. Спадар Чайкоўскі агучыў яго для Еўрарадыё:

«Пракуратурай Брэсцкай вобласці разгледжаныя матэрыялы, якія паступілі ад Упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, аб грамадскай дзейнасці, якая Вамі праводзіцца. З прадастаўленых матэрыялаў вынікае, што Вы, з’яўляючыся намеснікам старшыні БРГА „Перспектыва“, чальцом Свабоднага прафсаюза Беларускага, неаб’ектыўна каментуеце ў сродках масавай інфармацыі, у тым ліку і замежных, сетцы інтэрнэт, сайтах racyja.by, perspektiva.org, charter97.org, euromost.org, svaboda.by, zapraudu.info сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь».

Далей гаворыцца, што такая дзейнасць спадара Чайкоўскага можа прывесці да дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і яе ўладных органаў, што падпадае пад артыкул 369, частку 2 Крымінальнага Кодэкса. Папярэджанне падпісанае старшым пракурорам Сачко.

Спадар Чайкоўскі не згодзен з меркаваннем пракуратуры: «Пад маімі словамі можа падпісацца кожны прадпрымальнік Рэспублікі Беларусь. Штрафы несувымерныя, ад 700 тысяч да мільёна 750 тысяч беларускіх рублёў. „Паўсюднае беспрацоўе, не працуюць у нас заводы“. Дык па Брэсту дывановы камбінат, завод металавырабаў працуюць не ў поўную сілу. Колькі людзей гастарбайтэрамі — больш за мільён па рэспубліцы за мяжой працуе, у Маскве, і Польшчы і паўсюль».

Калі яго пакараюць, то за праўду, упэўнены Віктар Чайкоўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства