Чарговы суд над Каваленкамі
https://spring96.org./be/news/34203
2010
2010-05-24T11:53:42+0300
2010-05-24T11:53:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kavalenka_s.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку сёньня чакае яшчэ адзін суд, на гэты раз адміністратыўны. Ён пачнецца ў 14.30 ў Першамайскім раённым судзе Віцебска. Сяргея ды ягонага брата Віталя вінавацяць у хугіганстве.
Нагадаем, што раніцай 9 траўня Сяргея Каваленку разам з братам Віталём безпадстаўна затрымалі амапаўцы. Іх адвезлі ў пастарунак, склалі пратаколы аб дробным хуліганстве, а затрыманых змясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Вызвалілі іх толькі раніцай, прызначыўшы разгляд адміністратыўнай справы ў Першамайскім судзе Віцебска на 24 траўня. З абвінавачаньнем у хуліганстве браты ня згодныя. Паводле Сяргея Каваленкі, іх затрымалі ў харчовай краме, калі яны выйшлі з дому набыць прадукты.