"Стоп бензін!”
https://spring96.org./be/news/34277
2010
2010-06-01T10:29:00+0300
2010-06-01T10:29:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/stop_benzin.jpg
Сёньня аўтааматары ў Беларусі плянуюць распачаць акцыю "Стоп бэнзін!” Ад 1 па 4 чэрвеня яны абяцаюць не запраўляцца на запраўках “Белнафтахіма”.
Гэта адказ аўтааматараў на падвышэньне коштаў на аўтамабільнае паліва ў сярэднім на 6%, якое адбылося 12 траўня. Цягам амаль пяці месяцаў ад пачатку года цэны на паліва ў Беларусі падымаліся тры разы і вырасьлі ўжо на 15%.Першымі на падаражаньне бэнзіну адрэагавалі менскія аўтааматары, якія і абвясьцілі аб правядзеньні акцыі “Стоп бэнзін!”.
Адзін з арганізатараў сказаў, што з падвышэньнем коштаў на бэнзін павялічваюцца кошты на мяса і малако.
"Мы сталі жыць яшчэ бядней. Таму асноўная мэта акцыі – данесьці да нашых уладаў, што людзі ўжо ня хочуць маўчаць, а тая талерантнасьць і памяркоўнасьць, якая была, на сёньняшні дзень зьнікае”.
Арганізатары раздалі каля пяці тысяч налепак з інфармацыяй пра акцыю.