Андруся Крэчку барысаўскія міліцыянты адпусьцілі ўначы
https://spring96.org./be/news/34297
2010
2010-06-02T10:24:00+0300
2010-06-02T10:24:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/krechka_a.jpg
Позна ўначы супрацоўнікі барысаўскай міліцыі адпусьцілі кіраўніка Моладзі БНФ Андруся Крэчку.
Пры гэтым яны не вярнулі каля 50 дыскаў з мультфільмамі, перакладзенымі на беларускую мову, паштоўкі, якія зрабілі актывісты "Моладзі БНФ" да Дня абароны дзяцей, балёнікі.
Актывісты моладзі БНФ праводзілі акцыі ў Дзень абароны дзяцей ў Менску, Баранавічах, Маладэчне, Вялейцы і Барысаве.
У Менску быў затрыманы Павал Чудук, а ў Барысаве – Андрусь Крэчка.