viasna on patreon

У Брэсце зафіксаваны чарговы факт грубага парушэньня выбарчага заканадаўства пры сборы подпісаў за А. Лукашэнку.

2006 2006-01-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18.01.2006 г. Сяргей Вакуленка і Канстанцін Турчэняк, прыкладна ў 12.00, знаходзіліся ў будынку абласной бібліатэкі ім. Горкага ў г. Брэсце. У гэты час ініцыятыўная група па вылучэньні кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі праводзіла сбор подпісаў. Яго праводзіла асоба, якая не мела пасьведчаньня сябра ініцыятыўнай групы.

Падпісны ліст, у які былі ўнесеныя пашпартныя дадзеныя С. Вакуленкі і К. Турчэняк, не ўтрымлівалі абавязковай інфармацыі, указанай у арт. 61 Выбарчага кодэкса. Паводле гэтага артыкулу падпісны ліст абавязкова мусіць утрымліваць прозьвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэньня, прафесію, пасаду (занятак), месца працы і месца жыхарства, партыйнасьць асобы, якая прапануецца для вылучэньня кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, а таксама прозьвішча, імя, імя па бацьку сябры ініцыятыўнай групы, які зьбірае подпісы і нумар рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Ні воднага з пералічанага падпісны ліст не ўтрымліваў, а на стале знаходзілася ўлётка агітацыйнага характару без выходзячых дадзеных.

Асобай, якая ажыцяўляла збор подпісаў з парушэньнем патрабаваньняў выбарчага заканадаўства, апынулася Н. Ласковіч. Яна намагалася зьнішчыць рэчавыя доказы парушэньня (падпісны ліст), які занходзіўся у руках у С. Вакуленкі, пашкодзіўшы пры гэтым аправу ягоных акуляраў. Для скаладаньня пратаколу аб парушэньні выбарчага заканадаўства, адной са сьведкаў здарэньня быў выкліканы нарад міліцыі.

С. Вакуленка перадаў падпісны ліст супрацоўніку РУУС, старэйшаму лейтэнанту А. Тарасевічу, які прыбыў на месца здарэньня. Зараз падпісны ліст знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС г. Брэста.

Заява аб гэтым парушэньні была даслана С. Вакуленкам і К. Турчэняк у Цэнтральную камісію, Маскоўскую раённую г. Брэста камісію па выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама начальніку Маскоўсага РУУС г. Брэста.

Інфармацыйны аддзел Правааабарончага цэнтру “Вясна”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства