viasna on patreon

Адміністрацыйная камісія Пінскага гарвыканкаму разгледзела на сваім паседжаньні справы сябраў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча.

2006 2006-01-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла радыё Свабода, Алесю Аўсеенку ў часе збору подпісаў каля цэнтральнага рынку Пінску міліцыянты некалькі разоў затрымлівалі і склалі чатыры пратаколы аб адміністрацыйным прапарушэньні за тое, што падчас збору подпісаў ён нібыта стварае перашкоды людзям, якія прыйшлі на рынак за пакупкамі. Міліцыянтаў таксама цікавіла, хто падпісваецца за вылучэньне Аляксандра Мілінкевіча і колькі ўжо сабрана подпісаў.
Іншага сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Рамановіча пакаралі штрафам на адну базавую велічыню (29 тысяч рублёў) за тое, што ў часе збору подпісаў ён распаўсюджваў інфармацыйныя матэрыялы, якія ня мелі выходных зьвестак.
Тым часам афіцыйная газэта гарвыканкаму “Пінскі весьнік” надрукавала аб’яву ад імя мясцовай арганізацыі вэтэранаў. У аб’яве паведамляецца, што пінчукі могуць падпісацца за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі ў памяшканьні вэтэранскай арганізацыі, якая месьціцца ў будынку гарвыканкаму.

Спадары Аўсеенка і Рамановіч зьбіраюцца абскарджваць рашэньне адміністрацыйнай камісіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства