Брэсцкі філіял РУП "Белпошта" адмовіўся заключаць дамову з рэдакцыяй недзяржаўнай газеты "Брестский курьер"
https://spring96.org./be/news/3433
2006
2006-01-19T10:00:00+0200
2006-01-19T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брэсцкі філіял РУП "Белпошта" адмовіўся заключаць дамову з рэдакцыяй недзяржаўнай газеты "Брестский курьер" на экспедыяванне, перавозку і дастаўку выдання для раённых аддзяленняў РУП "Брэстаблсаюздрук". Дырэктар філіялу Генадзь Цітоў заявіў, што лічыць заключэнне такой дамовы "немэтазгодным".
Рэдакцыя газеты звярнулася ў Брэсцкі філіял РУП "Белпошта" з прапановай заключыць дамову, бо з пачатку гэтага году газета на паступала ў кіёскі ў некаторых рэгіёнах Брэсцкай вобласці (у дамове адсутнічаў адпаведны пункт).
Падпіска на "Брестский курьер" была адноўленая ў канцы мінулага года, паведаміла служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".