Астравецкі актывіст Іван Крук патрабуе пакараць мясцовых чыноўнікаў
Іван Крук, які вылучаўся ў дэпутаты на мясцовых выбарах, абвінавачвае мясцовую ўладу ў парушэнні выбарчых правоў грамадзян і ціску на іншадумцаў.
Скаргу на дзеянні мясцовых чыноўнікаў, якія ачольвалі Астравецкую выбарчую камісію падчас мясцовых выбараў, актывіст Руху “За Свабоду” Іван Крук накіраваў кіраўніку Гарадзеншчыны і ў пракуратуру вобласці.
Паводле Івана Крука, чальцы Астравецкай камісіі сп. Зімніцкі і сп. Свіла сфальшавалі выбарчыя дакументы, каб не дапусціць яго да ўдзелу ў выбарах у якасці кандыдата. Гэта здарылася на этапе праверкі подпісаў грамадзян, па выніках якой прымаецца рашэнне пра рэгістрацыю кандыдата. Мясцовыя чыноўнікі націснулі на жыхароў Астраўца, каб яны адмовіліся ад подпісаў у падтрымку дэмакратычнага прэтэндэнта. Калі Іван Крук заявы грамадзян пра сапраўднасць іх подпісаў у яго падтрымку, на актывіста склалі адміністрацыйны пратакол за “распаўсюд паклёпніцкіх звестак”.
Іван Крук у сваёй скарзе заўважае, што ў Астравецкім раёне было адмоўлена ў рэгістрацыі яшчэ тром прэтэндэнтам, у выніку чаго выбары ў Астравецкі райсавет па ўсіх акругах сталі безальтэрнатыўнымі.
Актывіст Руху "За Свабоду" у сваё скарзе звяртае ўвагу на тое, што сябра яго ініцыятыўнай групы Наталлю Клімовіч за актыўную грамадзянскую пазіцыю прымусілі напісаць заяву аб звальненні з фермерскай гаспадаркі “Астравецкае”.