viasna on patreon

Клецкага актывіста дапытаюць па крымінальнай справе

2010 2010-06-08T09:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/panamarou.jpg
Сяргей Панамароў

Сяргей Панамароў

У панядзелак 7 чэрвеня клецкаму актывісту Руху «За Свабоду» Сяргею Панамароў прынеслі позву, згодна з якой яму неабходна з’явіцца ў сераду 9 чэрвеня, а 9-й гадзіне ў пракуратуру Клецкага раёна да следчага па асабліва важных справах Азарэвіч А. С. Панамароў позву не падпісаў, бо дакумент не быў аформлены належынм чынам — у ім не было пазначана ў якасці каго актывіст выклікаецца ў пракуратуру.

Праз 10 хвілін Панамароў атрымаў новую позву, з якой вынікае, што ён выклікаецца да следчага ў якасці падазраванага па крымінальнай справе № 10026000040. Каб даведацца па якім артыкуле яго вінавацяць, Панамароў патэлефанаваў у раённую пракуратуру. У самім Клецку гэтай інфармацыі не аказалася давялося звязвацца з вобласцю. Там стала вядома, што клецкаму апазіцыянеру інкрымінуюць арт.369 КК («абраза прадстаўніка ўлады»). Каго і якім чынам актывіст абразіў, у пракуратуры не паведамілі.

«Найхутчэй гэта азначае жаданне спецслужбаў задушыць мой бюлетэнь і сайт», — мяркуе Сяргей Панамароў. Ён не выключае і таго, што справу маглі завесці за адзін з артыкулаў для сайту грамадскай кампаніі «Гавары праўду», з якім ён супрацоўнічае.

Нагадаем, што Клецкая пракуратура толькі цягам 2007 года 5 разоў пачынала крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Панамарова. Яго вінавацілі ў паклёпе ў друкаваных сродках.

На мінулым тыдні Мінскі абласны суд узяў бок Панамарова ў справе абвінавачання яго ў абразе начальніка клецкай ЖКГ. Суд прыпыніў справу і даслаў яе на дапрацоўку.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства