viasna on patreon

Грамадзкі актывіст Андрэй Музычэнка падаў заяву ў пракуратуру аб учынку намесьніка начальніка мясцовага РАЎС маёра міліцыі Пятра Зыкуна

2006 2006-01-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У міжраённую пракуратуру ў Сьветлагорску (Гомельская вобласьць) зьвярнуўся са зваротам грамадзкі актывіст Андрэй Музычэнка на дзеяньні намесьніка начальніка мясцовага РАЎС маёра міліцыі Пятра Зыкуна, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

16 сьнежня, у Дзень салідарнасьці, моладзевы актывіст Таварыства беларускай мовы 19-гадовы А. Музычэнка быў прывезены міліцыянтамі ў РАЎС з вуліцы, дзе ён разам з іншымі неабыякавымі людзьмі стаяў з запаленай сьвечкай. Кіраваў затрыманьнем маёр П. Зыкун. Прычыну прывозу ў міліцыю Андрэю не патлумачылі, ня быў складзены і пратакол затрыманьня. Да таго ж, у міліцыі яго сфатаграфавалі і ўзялі адбіткі пальцаў, правамернасьць чаго таксама выклікае сумненьні.

«Калі я 30 сьнежня прыйшоў у міліцыю і падаў заяву аб гэтым на імя начальніка, у кабінеце знаходзіўся той жа Зыкун. Ён узяў у сакратара «паглядзець» маю заяву, а прачытаўшы яе, адразу скамечыў», — расказвае А. Музычэнка. Паводле Закону аб зваротах грамадзянаў, заявы падлягаюць рэгістрацыі і абавязковаму разгляду.

У пачатку студзеня А. Музычэнка даслаў зварот у міжраённую пракуратуру, у якім прасіў перадаць новы тэкст яго заявы начальніку міліцыі і праверыць правамернасьць учынку П. Зыкуна. Днямі пракуратура паведаміла грамадзкаму актывісту, што яго заява накіравана начальніку міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства