viasna on patreon

Алеся Рамановіча будуць судзіць

2010 2010-06-10T13:02:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudy.jpg

Амаль паўтары гадзіны пінскі сябра партыі БНФ і актывіст руху “За свабоду” Алесь Рамановіч, выкліканы на допыт у Пінскі гарадскі аддзяленні міліцыі, знаходзіўся ў кабінеце ўчастковага Андрэя Русіна.

Акрамя ўчастковага ў кабінеце прысутнічаў і супрацоўнік КДБ, што на працягу гэтых двух дзён сачыў за актывістам.

Рамановічу  адразу паведамілі, што на яго заведзена адміністрацыйная справа па арт.22.9 Адміністрацыйнага кодэкса парушэнне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі, у прыватнасці, у друкаванні і распаўсюдзе незарэгістраваных матэр’ялаў.

З чым актывіст не пагадзіўся. Даваць якія-небудзь тлумачэнні ён таксама адмовіўся. Ён пазнаёміўся з матэр’яламі справы.

Алесь Рамановіч лічыць, што гэта спроба яго проста запалохаць:

- Кэдэбэшнік, які прысутнічаў на допыце, сказаў, што адміністрацыйная справа можа перарасці ў крымінальную на падставе таго, што было канфіскавана першага красавіка.

Суд па справе Рамановіча адбудзецца 14 чэрвеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства