Затрыманьні маладафронтаўцаў у Гомелі
https://spring96.org./be/news/34369
2010
2010-06-10T13:14:35+0300
2010-06-10T13:14:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/homiel-mf.jpg
У дваіх актывістаў Маладога Фронту міліцыянты канфіскавалі нацыянальныя стужкі, улёткі, але маладафронтаўцы змаглі распаўсюдзіць нацыянальную сымболіку ў Гомелі ды павесіць на адным з мастоў горада беларускі сьцяг.
Па ўсёй краіне маладафронтаўцы праводзяць кампанію "Горад наш!". Увечары ў сераду гомельскія міліцыянты затрымалі намесьніка старшыні МФ Мікалая Дземідзенку й маладафронтаўца Антося Назаранку. На хлопцаў склалі пратаколы па арт. 21.14 адміністрацыйнага кодэксу (парушэньне правілаў ўтрыманьня населеных пунктаў) й канфіскавалі 316 улётак і 200 мэтраў бел-чырвона-белых стужак.