viasna on patreon

Царкву "Новае жыццё" вінавацяць у знішчэнні больш як 3000 кв.м урадлівай зямлі

2010 2010-06-10T13:22:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/logo_nj2.jpg

Пра гэта БелаПАН паведаміў юрыст пратэстанцкай абшчыны Сяргей Луканін. Па яго словах, абвінавачанне прапісанае ў акце абследавання тэрыторыі царквы, які быў уручаны вернікам 9 чэрвеня. У дакумент, падпісаны 10 чыноўнікамі, уключаныя дарога, якая вядзе да храма, стаянка для аўтамабіляў і траўнік за будынкам царквы.

Як кажа юрыст, чыноўнікі ніяк не рэагавалі на довады, што аўтастаянка і пад'язная дарога існавалі на гэтым месцы задоўга да набыцця абшчынай будынка.

Па словах Луканіна, па дарозе ажыццяўляўся пад'езд да будынка, а аўтастаянка была заасфальтаваная некалькі дзесяцігоддзяў таму, пра што сведчаць захаваныя фрагменты асфальта. Аднак чыноўнікі заяўляюць, што ў абшчыны няма дазволу на будаўніцтва дарогі і аўтастаянкі, а таксама на разбіўку траўніка для дзіцячай пляцоўкі.

Нагадаем, што з 12 траўня ў Гаспадарчым судзе Мінску разглядаецца пазоў сталічнага прыродаахоўнага ведамства супраць "Новага жыцця". Чыноўнікі патрабуюць каля 250 млн рублёў за забруджванне тэрыторыі царквы нафтапрадуктамі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства