viasna on patreon

Барак Абама падоўжыў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў

2010 2010-06-09T14:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zluch_shtaty.jpg

«У Беларусі захоўваюцца сур’зныя праблемы», — канстатуе прэс-служба Белага дому.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама падоўжыў на год санкцыі ў дачыненні да шэрагу службовых асобаў Беларусі, паведамляе прэс-служба Белага дома.

«Нягледзячы на вызваленне беларускіх палітычных зняволеных восенню 2008 года і высілкі ЗША, накіраваныя на садзейнічанне правядзенню ў Беларусі далейшых рэформаў па дэмакратызацыі, захавання правоў чалавека і вяршэнства закона, сур’ёзныя праблемы захоўваюцца», — адзначаецца ў дакуменце.

«Дзеянні і палітыка шэрагу членаў урада Беларусі і іншых дзяржаўных чыноўнікаў працягваюць прадстаўляць экстраардынарную пагрозу нацыянальнай бяспецы і замежнай палітыцы ЗША. Такім чынам, санкцыі ў дачыненні да беларускіх дзяржаўных чыноўнікаў, якія былі прынятыя 16 чэрвеня 2006 года, павінны працягваць дзейнічаць і пасля 16 чэрвеня 2010», — цытуе дакумент прэс-служба Белага дома.

У чэрвені 2006 года прэзідэнт ЗША Джордж Буш падпісаў указ аб фінансавых санкцыях у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ дзевяці беларускіх службовых асобаў, «адказных за падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў, парушэнне правоў чалавека, дзяржаўную карупцыю». Указ блакуе ўласнасць і права беларускіх чыноўнікаў на ўласнасць у ЗША, рахункі і магчымасць фінансавых аперацый. Амерыканскім кампаніям і прыватным асобам забаронена заключаць здзелкі з названымі службовымі асобамі.

У спіс, які прыкладаецца да ўказу, акрамя Аляксандра Лукашэнкі ўвайшлі яго сын Віктар Лукашэнка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч, міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, экс-старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка, былы дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, экс- камандзір ЗАХР Дзмітрый Паўлічэнка, былы міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Акрамя таго, у сакавіку 2006 года, пасля выбараў прэзідэнта Беларусі, ЗША далучыліся да спісу неўязных Еўрасаюза і ўвялі забарону на ўезд на сваю тэрыторыю 30 беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку прэзідэнта Лукашэнкі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства