У Віцебску затрымалі Міколу Дземідзенку
https://spring96.org./be/news/34381
2010
2010-06-10T15:02:55+0300
2010-06-10T15:02:55+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/dzemidzenka.jpg
Актывіст “Маладога Фронту” Мікола Дземідзенка прыехаў зь Менску, каб сустрэцца з тутэйшай моладзьдзю.
Яго затрымалі проста ў тралейбусе, распавяла менская праваабаронца Наста Лойка:
“У сярэднія дзьверы зайшлі міліцыянты з аўтаматамі. Адзін скіраваўся проста да Міколы і спытаў, ці ёсьць у яго пашпарт. Мы выйшлі на прыпынку, міліцыянт пагартаў дакумэнты і заявіў, што Мікола падобны да нейкага злачынцы, і што яго зараз завязуць у пастарунак”.
Цяпер Мікола Дземідзенка знаходзіцца ў Першамайскім РАУС Віцебску. Яму яшчэ не сказалі, да якога злачынцы ён падобны. Але міліцыянты ўважліва разглядаюць агітацыйныя матэрыялы, якія ён прывёз зь Менску ў Віцебск.