viasna on patreon

У падтрымку Яўгена Якавенкі

2010 2010-06-16T08:39:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jakavienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Гомеля Яўген Якавенка

Грамадскі актывіст з Гомеля Яўген Якавенка

15 чэрвеня ў Менску адбыўся “ круглы стол”  па тэме: “Абарона беларускай мовы ў Беларусі: Яўген Якавенка”. Яго правядзеньне было ініцыявана БХД. Праваабаронцы, палітыкі і грамадскія дзеячы ўсебакова абмеркавалі справу прызыўніка з Гомелю Яўгена Якавенкі,  якога асудзілі да 1 года так званай “хіміі” за патрабаваньне ад ваенкамату позвы на роднай мове.

Удзельнікі “круглага стала”  паставілі свае подпісы пад тэкстам звароту, які будзе накіраваны прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, у Палату прадстаўнікоў РБ і ў Генеральную пракуратуру РБ.

Пад час “круглага стала”, праваабаронца Валянцін Стэфановіч паведаміў, што сусветная праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" рыхтуецца да правядзення тэрміновай кампаніі з патрабаваннем адмяніць прысуд Яўгену Якавенку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства