У Мінску і Магілеве пройдзе фестываль дакументальных фільмаў па правах чалавека
Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і чэшская арганізацыя “Чалавек у нядолі” (People in Need), у супрацоўніцтве з шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, запрашаюць на паказы лепшых стужак Міжнароднага фестывалю дакументальных фільмаў па правах чалавека ONE WORLD 2009. 25-29 чэрвеня ў Магілёве і Мінску распачнецца фестывать дакументальных фільмаў па правах чалавека. Падчас фестывалю будуць паказаны тры лепшыя дакументальныя стужкі – пераможцы ONE WORLD 2009.
Салдаты ў сары (Непал/ЗША/2008) - грамадзянская вайна ў Непале 2006 году, якая прывяла да ўзнаўлення дэмакратыі, прымусіла многіх жанчын актыўна удзельнічаць у канфлікце, каб мець сваю ролю ў вырашэнні будучыні краіны.
Моц бяссільных (Чэхія/2008) - стужка пра важнасць аналізу былых памылак для развіцця грамадства. Фільм шукае адказ, чаму сёння многія чэхі не хочуць, каб іх камуністычнае мінулае было раскрытае.
Йодокскія гісторыі (Нарвегія/Польшча/2008) - ці можна зрабіць мюзікл на падставе асабістых гісторый ахвяр камуністычнага рэжыму Паўночнай Карэі і вязняў сучасных канцэнтрацыйных лагераў? Жудасныя гісторыі ўцекачоў і захапляльная харэаграфія.
Расклад паказаў:
Магілёў, грамадскі цэнтр “Кола” (завулак Чкалава, 16)
25.06 - Моц бяссільных
26.06 - Салдаты ў сары
Мінск, канферэнц-заля гатэлю Crowne Plaza (вуліца Кірава, 13)
28.06 Салдаты ў сары
29.06 Йодокскія гісторыі
Пачатак усіх паказаў а 18.30.
Уваход на мерапрыемства вольны, але пажадана папярэдняя рэгістрацыя. Зарэгістравацца на мерапрыемства можна даслаўшы SMS на нумар +375 29 9410214.
Фестываль дакументальных фільмаў па правах чалавека One World ("Адзін свет") арганізуецца чэшскай гуманітарнай арганізацыяй People in Need ("Людзі ў нядолі") і праводзіцца штогод у Празе (Чэхія). На працягу сямі дзен гледачам прапануюцца каля 130 дакументальных стужак з розных краін свету. Акрамя паказу фільмаў, падчас фестывалю арганізуюцца дыскусіі са стваральнікамі фільмаў і выставы фатаграфій, прысвечаныя правам чалавека. Фестываль штогод праводзіцца напрыканцы красавіка.