viasna on patreon

Спаборніцтва як форма яшчэ большай ідэалагізацыі дзяржаўных СМІ

2006 2006-01-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Днямі ў магілёўскай прэсе было апублікавана рашэнне аблвыканкаму аб арганізацыі штогадовага абласнога спаборніцтва сярод дзяржаўных абласных, гарадскіх і раённых газет, а таксама асобных журналістаў, што працуюць у гэтых выданнях. Конкурс праводзіцца "з мэтай павышэння ідэйна-змястоўнага ўзроўню дзяржаўных перыядычных выданняў", адзначае прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Падвядзенне вынікаў спаборніцтва адбудзецца ў красавіку. Вызначаць тых, хто дасягне найлепшых вынікаў, аблвыканкам даручыў адмысловай камісіі на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама па ідэалогіі Анатолем Глазам, у якую разам з журналістамі ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных грамадскіх арганізацый і ўтварэнняў (да прыкладу, БРСМ і абласной Каардынацыйнай рады грамадскіх і палітычных арганізацый, створанай ранейшым рашэннем таго ж аблвыканкаму), а таксама чыноўнікі розных узроўняў.
Сродкі для заахвочвання пераможцаў спаборніцтва будуць выдаткаваныя з абласнога бюджэту. Паводле рашэння аблвыканкаму, два лідэры ў групе раённых дзяржаўных газет атрымаюць па аўтамабілі. Сярод асобных журналістаў будзе вызначана 10 пераможцаў, якіх заахвоцяць грашовымі прэміямі памерам да 500 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства