viasna on patreon

Мікалай Аўтуховіч прыпыніў галадоўку

2010 2010-06-24T11:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/autuxovich.jpg

23 чэрвеня Мікалай Аўтуховіч прыпыніў галадоўку пратэсту пасля сустрэчы з галоўным лекарам мінскага следчага ізалятара і абяцання, што яго асноўнае патрабаванне - пратэзіраванне зубоў - будзе задаволена.

Пакуль што Аўтуховіч чакае візіта медыцынскага работніка. Дзень візіта яшчэ не вызначаны, але гэта павінна адбыцца на працягу бліжэйшых дзён - паведаміў адвакат зняволенага Павел Сапелка:

- Будуць ужо ажыццяўляцца нейкія крокі, яго наведае медыцынскі работнік, які не мае дачынення да сістэмы Дэпартамента выканання пакаранняў, і будуць вызначаць тактыку лячэння. Прынятае рашэнне прыпыніць галадоўку.

Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў мінскім следчым ізалятары з 8-га лютага 2009 году. Год таму ён ужо трымаў галадоўку, пратэстуючы супраць затрымання і крымінальнага пераследу.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства