viasna on patreon

Асамблея НДА рыхтуецца да Канфэрэнцыі Нацыянальнага Форуму грамадзянскай супольнасьці

2010 2010-07-01T11:22:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/asamblejanda2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да скліканьня Форума грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства ў Бэрліне яшчэ амаль пяць месяцаў, а беларускія НДА ўжо рыхтуюць свае прапановы. У Менску прайшло прамежкавае мерапрыемства па абмеркаваньні праектаў экспэртных прапановаў для рабочага стала “Дэмакратыя, правы чалавека, належнае дзяржаўнае кіраваньне й стабільнасьць”.
Каля 20 экспэртаў-лідэраў грамадзкіх аб’яднаньняў краіны ўзялі ўдзел у дыскусіі адносна праектаў прапановаў па паляпшэньні дзяржаўнага кіраваньня і пашырэньні дэмакратычных практыкаў. Сярод прысутных на мерапрыемстве – прадстаўнікі Асамблеі НДА, Фонда імя Льва Сапегі, БХК, БАЖ і інш.
Напярэдадні мерапрыемства арганізатары сустрэчы з Асамблеі НДА прапанавалі ўсім удзельнікам будучай Канфэрэнцыі Нацыянальнага Форуму грамадзянскай супольнасьці падрыхтаваць праекты ў фармаце так званай “дарожнай карты”. То бок, абазначыць у праектах асноўныя мэты, аналіз сытуацыі ў краіне, вызначэньне прыярытэтаў і індыкатараў, а таксама прааналізаваць ролю НДА ў імаверных дэмакратычных пераўтварэньнях.
Асамблея НДА ладзіць прамежкавыя сустрэчы лідэраў грамадзянскай супольнасьці ў межах падрыхтоўкі да Канфэрэнцыі Нацыянальнага Форуму грамадзянскай супольнасьці “Дарожная мапа Ўсходняга Партнэрства для Беларусі”, якая адбудзецца ў Менску 5-6 ліпеня 2010 году. Мяркуецца, што па заканчэньні дадзенай Канфэрэнцыі беларуская дэлегацыя падрыхтуе прэзэнтацыю нацыянальных прапановаў у межах пляцоўкі “Дэмакратыя, правы чалавека, належнае дзяржаўнае кіраваньне й стабільнасьць” Форума
грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства. Наступнае скліканьне дэлегатаў Форуму грамадзянскай супольнасьці краінаў Усходняга партнэрства адбудзецца 18-19 лістапада ў Бэрліне.
Старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч перакананы, што ініцыяваньне сур’ёзнага падыходу з боку грамадзкага сэктару – асноўная задача будучай канфэрэнцыі. “Першапачаткова мы ставілі досыць высокую планку, чакаючы экспэртныя прапановы ў спэцыяльным фармаце “дарожнай карты”. Нават калі грамадзкі сэктар пакуль што не гатовы распрацаваць мноства канкрэтных прапановаў – гэта ня самае галоўнае. Для нас важна, каб людзі пачалі думаць у напрамку канцэптуальнага дзеяньня. Калі на ліпеньскай нацыянальнай канфэрэнцыі прадстаўнікі беларускіх грамадзкіх аб’яднаньняў змогуць прадставіць хаця б некалькі прапановаў, якія пасьля дапрацоўкі пераўтворацца ў паўнавартасныя экспэртныя канцэпцыі, то нашая задача выкананая”, -- падзяліўся ўражаньнямі ад сустрэчы Сяргей Мацкевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства