У Брэсце парушаюцца правы сябраў ініцыятыўных груп адзінага кандыдата ад апазіцыі
Брэсцкі праваабаронца Уладзімер Вялічкін паведаміў, што 15 студзеня 2005 году прыблізна а 12 гадзіне супрацоўнікамі Маскоўскага РАУС г. Брэста былі затрыманыя Канстанцін Турчэняк і Яўген Бяласін, якія побач з гандлёвым цэнтрам “Юбілейны” зьбіралі подпісы за вылучэньне кандыдатам у Прэзідэнты РБ Аляксандра Мілінкевіча.
Кіраваў затрыманьнем стар. лейтэнант Тур В.Н., ён казаў меркаваньне, што на пасьведчаньні стаіць пячатка, якая не адпавядае пячатцы Цэнтарвыбаркаму, і на гэтай падставе даставіў зборшчыкаў подпісаў у Маскоўскі РАУС, дзе дзяжурны ст. л-т Тарасевіч А.І. пасьля праверкі дакументаў сьцьердзіў, што яны сапраўдныя, папрасіў прабачэньня і дазволіў сысьці.
У сувязі з гэтым інцыдэнтам шэраг сябраў ініцыятыўнай групы грамадзянаў па вылучэньні ў Прэзідэнты РБ Мілінкевіча А.В. у Берасьці зьвярнуліся ў Брэсцкую абласную выбарчаю камісію са скаргай на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, яны лічаць:
“…, што сваімі дзеяньнямі работнікі міліцыі замінаюць законнай дзейнасьці сябраў ініцыятыўнай групы грамадзянаў па вылучэньні ў Прэзідэнты РБ Мілінкевіча А.В., а таксама выклікаюць незадавальненьне грамадзянаў дзеяньнямі праваахоўных органаў і недавер да выканаўчых органаў улады.
Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі прад’яўляюць беспадстаўныя прэтэнзіі, такія як:
-- Класіфікуюць збор подпісаў, як несанкцыянаваны пікет;
-- Падвяргаюць сумневу пячатку на пасьведчаньні,
-- Не валодаючы беларускай мовай, не разумеюць сутнасьцьпрадастаўляемага ім пасьведчаньня (“Удостоверенія” ініцыятыўнай групы А. Лукашэнкі на расейскай мове і падпісаныя асабіста Ярмошынай),
-- Сьцьвярджаюць, што прадастаўляемыя пасьведчаньні несапраўдныя”.
Сябры ініцыятыўнай групы грамадзянаў па вылучэньню ў Прэзідэнты РБ Мілінкевіча А.В. з Брэсту патрабуюць у сваёй скарзе прыняць меры па недапушчэньню падобных выпадкаў з боку праваахоўных органаў.