viasna on patreon

Жан-Эрык Хольцапфель: Важнымі элементамі стабільнасці з'яўляюцца свабодныя выбары і незалежнае правасуддзе

2010 2010-07-02T13:52:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jan-eryk_holcapfel.jpg

Галоўны прыярытэт у працы прадстаўніцтва Еўрасаюза — "бачыць Беларусь паўнапраўным членам Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і Усходняга партнёрства", заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Жан-Эрык Хольцапфель у інтэрв'ю Першаму каналу беларускага тэлебачання.

Паводле яго слоў, перспектыва ўзаемаадносінаў Беларусі і ЕС "шмат у чым залежыць ад дыскусіі, якая ў нас ёсць, і ад тых крокаў, якія робіць Беларусь". "Таму што ў нас з кастрычніка 2008 года ёсць штосьці накшталт акна магчымасцей", — дадаў ён. "Зараз нам трэба падштурхнуць нашы адносіны, і мы спадзяемся, што прагрэс дазволіць дасягнуць сітуацыі, калі ва Усходнім партнёрстве Беларусь будзе паўнапраўным членам", — сказаў дыпламат.

"Найлепшая гарантыя стабільнасці — гэта дэмакратыя, — падкрэсліў Хольцапфель. — Павінен быць пэўны дынамізм паміж стабільнасцю і зменамі, бо стабільнасць у гэтых адносінах не з'яўляецца каштоўнасцю. Краіна не можа знаходзіцца ў замарожаным стане, павінны быць і перамены".

"Стабільнасць — гэта пазітыўная з'ява, але мы павінны прымаць да ўвагі азначэнне паняцця "стабільнасць", — сказаў кіраўнік прадстаўніцтва ЕС. — У міжнародным фармаце для нас вельмі важным элементам стабільнасці з'яўляюцца выбары. Незалежнае правасуддзе таксама з'яўляецца важным элементам стабільнасці".

"Таму, калі вы збіраецеся весці бізнес, стабільнасць — гэта важны фактар, аднак уключае ўсе гэтыя элементы. Напрыклад, калі вы возьмеце пытанне працоўных правоў. Вы ведаеце, цяпер ёсць дыскусія наконт выканання Беларуссю працоўных правоў. Гэта вельмі важна для інвестараў. Яны павінны бачыць, што працоўныя правы тут адпавядаюць міжнародным патрабаванням", — заявіў Хольцапфель.

"Як дыпламат я не магу ўмешвацца ва ўнутраную палітыку, — адзначыў ён. — Адзінае, што мы можам зрабіць, — гэта звярнуцца да агульных каштоўнасцей. І ў нас ёсць гэтыя агульныя каштоўнасці, напрыклад у межах АБСЕ і па праграме "Усходняе партнёрства". Гэта значыць, што мы раздзяляем каштоўнасці правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права. І ў адносінах паміж ЕС і Беларуссю мы таксама абмяркоўваем усе гэтыя каштоўнасці, мы дыскутуем на тэму важнасці свабодных выбараў, важнасці незалежных СМІ, грамадзянскіх свабод. Таму мы і гаворым з Беларуссю ў гэтым кантэксце".

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства