Польскага дэпутата ня ўпусьцілі ў Беларусь
https://spring96.org./be/news/34672
2010
2010-07-12T09:17:34+0300
2010-07-12T09:17:34+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Робэрт Тышкевіч, дэпутат Сэйму Рэспублікі Польшча, накіроўваўся ў Беларусь у складзе дэлегацыі на запрашэньне Саюза палякаў Беларусі, які не прызнаюць беларускія ўлады.
На памежным пераходзе ў Брузгах беларускія памежнікі адмовілі яму ва ўездзе на тэрыторыю Беларусі. Аб гэтым нашаму радыё паведаміў актывіст непрызнаванага Саюза палякаў Анджэй Пачобут.
Робэрт Тышкевіч зьўляецца намесьнікам старшыні камісіі Сэйму Рэспублікі Польшча па замежных справах. У складзе дэлегацыі ён накіроўваўся ў Горадню з тым, каб прыняць удзел у акцыі, прысьвечанай чарговым угодкам апэрацыі «Вострая Брама» (апэрацыя Арміі Краёвай па вызваленьні ад немцаў Вільні). Падобная акцыя штогод ладзіцца непрызнаваным беларускімі ўладамі Саюзам палякаў.