viasna on patreon

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2010 2010-07-13T14:45:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/radio.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Інтэрвію са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасьці” і “Захаваем жыццё”.

Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт: http://www.racyja.com

Сёння, 13 ліпеня, у чарговым выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” слухачоў чакаюць агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека, у якой прадстаўлены найбольш гучныя факты пераследу за мінулы тыдзень.

У рубрыцы “Падзея тыдня” гаворка пойдзе пра тое, як галкіпер нарвежскага футбольнага клубу камерунец Гі Франсуа Тукам апынуўся у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна у Менску і што вядома пра гэта беларускім праваабаронцам.

У снежні мінулага году з другога курсу юрыдычнага факультэту БДУ была адлічана прэс-сакратарка “Маладога Фронту” Тацяна Шапуцька. Фармальнай падставай паслужыў удзел актывісткі ў Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Бруселі, куды Тацяна паехала без дазволу адміністрацыі навучальнай установы. Скаргі да рэктара БДУ і міністра адукацыі плёну не далі. Не змагла аднавіцца адлічаная па палітычных матывах студэнтка і праз суд. Нядаўна нямецкая праваабарончая арганізацыя распачала кампанію ў падтрымку адлічанай па палітычных матывах студэнткі. Паштоўкі з заклікам аднавіць актывістку на вучобе прапаноўваюць усім жадаючым накіроўваць у Міністэрства адукацыі Беларусі. Сёння Тацяна Шапуцька – госця праваабарончай праграмы.

У рубрыцы “Захаваем жыццё” прадстаўлены апошнія падзеі, звязаныя з кампаніяй за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі, а таксама навіны па тэме смяротнага пакарання з усяго сьвету.

А ў музычных паўзах прагучаць кампазіцыі з дэбютнага альбому гурту “РLAN” пад назвай “Блюз у канцы тунэлю”.

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства