Гі Франсуа Тукама вязуць у аэрапорт?
https://spring96.org./be/news/34688
2010
2010-07-13T15:15:45+0300
2010-07-13T15:15:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/july115394_27120749.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па непацверджанай пакуль інфармацыі ў другой палове дня 13 ліпеня супрацоўнікі ў форме памежнай службы вывелі з будынку Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна цёмнаскурага грамадзяніна, па апісанні падобнага на затрыманага ў Беларусі грамадзяніна Камеруна Гі Франсуа Тукама.
Галкіпер нарвежскага футзальнага клуба “IOF” Гі Франсуа Тукам быў затрыманы 1 чэрвеня у мінскім аэрапорце па падазрэньні ў падробцы пашпарта. Суд прыняў рашэньне аб ягонай дэпартацыі, аднак памежнікі чакалі неабходных дакументаў з амбасады Камеруна ў Маскве. Верагодна, праязныя дакументы і падцверджаньне асобы дабраліся нарэшце да Беларусі.