viasna on patreon

Віцебскі актывіст абразіў Прэзідэнта Лукашэнку?

2010 2010-07-19T11:32:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vitebskbel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пракуратурай Чыгуначнага раёна г. Віцебска 13 ліпеня 2010 г. распачата праверка ў дачыненьні апазіцыйнага актывіста Сяргея Белязекі.
Пракуратура пачала вывучаць матэрыялыю што паступілі з Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы і ёй трэба будзе вызначыцца з наяўнасьцю ў дзеяньнях С. Белязекі складу злачынства, прадугледжанага артыкулам 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Гэтай артыкулам прадугледжаны максімальны тэрмін пакараньня - да двух гадоў пазбаўленьня волі.
За апошнія некалькі гадоў, Сяргей неаднаразова затрымліваўся падчас правядзеньня несанкцыянаваных уладамі масавых мерапрыемстваў і падвяргаўся судамі буйным штрафам і арыштам. Аднак самым цяжкім выпрабаваньнем для актывіста стаў шматгадовы статус беспрацоўнага. Кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў Віцебска адмаўлялі яму ў працаўладкаваньні па прычыне яго палітычнай актыўнасьці і крытычнай пазіцыі ў дачыненьні да існуючага рэжыму ў краіне.
Апазіцыянер некалькі разоў зьвяртаўся з лістамі да Прэзідэнта краіны з просьбай паспрыяць яго працаўладкаваньню або дапамагчы эмігравать з краіны. Аднак усе лісты Адміністрацыя адсылае ў розныя інстанцыі, якія не вырашалі праблемы Сяргея па сутнасьці.
І вось цяпер за ліст, адрасаваны Прэзідэнту краіны А. Лукашэнка, С. Белязеку пагражае крымінальны перасьлед.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства