viasna on patreon

Сёмая спроба “Брэсцкай вясны“

2010 2010-07-17T12:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest_spring.jpg

Праваабарончае грамадскае аб’яднанне “Брэсцкая вясна” правяла чарговы  ўстаноўчы сход, на якім былі выпраўлены хібы, вызначаныя абласным упраўленнем юстыцыі.

Неабходны пакет дакументаў высланы праз пошту ў Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт у галоўнае ўпраўленне юстыцыі для далейшага разгляду.

Адзін з заснавальнікаў “Брэсцкай вясны” Уладзімір Вялічкін і на гэты раз не верыць у тое, што іх аб’яднанне зарэгіструюць:

- Нягледзечы на тое, што мы выправілі ўсе хібы, я спадзяюся, што рана ці позна нашу арганізацыю зарэгіструюць. Але мяркуем, што на гэты раз ізноў мы атрымаем адмову. Будзем спрабаваць надалей.

За апошнія паўтары гады праваабарончае аб’яднанне “Брэсцкая вясна” сёмы раз падаюць дакументы на рэгістрацыю. Кожны раз абласное ўпраўленне юстыцыі знаходзіць усё новыя хібы  і адмаўляе ў рэгістрацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства