viasna on patreon

Генэральны сакратар Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў Гай Райдэр запатрабаваў ад Аляксандра Лукашэнкі спыніць на прадпрыемстве "Гродна Азот" перасьлед сябраў Беларускага незалежнага прафсаюзу

2006 2006-01-26T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гай Райдэр у сваім лісьце да Лукашэнкі выказаў занепакоенасьць прафсаюзнымі падзеямі ў Беларусі. Генэральны сакратар МКСП зьвярнуў увагу на падзеі на "Гродне Азоце", якія, на ягоную думку, супярэчаць міжнародным нормам прафсаюзнага жыцьця. Старшыня суполкі незалежнага прафсаюзу гэтага прадпрыемства Сяргей Антусевіч каментуе: "Ліст Гая Райдэра – гэта сьведчаньне, што самая галоўная, самая найвышэйшая прафсаюзная арганізацыя выказала падтрымку. Міжнародная канфэдэрацыя свабодных прафсаюзаў нагадвае, што Беларусь ратыфікавала канвэнцыю №87 Міжнароднай арганізацыі працы на свабоду аб’яднаньняў і тое, што на адну з арганізацый, якая ўваходзіць у Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, аказваецца ўціск, гэта ёсьць грубым і прамым парушэньнем згаданай канвэнцыі".

Паводле спадара Антусевіча, антыпрафсаюзныя дзеяньні з боку адміністрацыі "Гродна Азоту" працягваюцца. На сёньняшні дзень ужо каля 300 рабочых прадпрыемства падалі заявы на выхад з незалежнага прафсаюзу, бо фактычна ідзе запалохваньне людзей.

Тым ня менш, нягледзячы на ціск, як зазначыў прафсаюзны лідэр, у прафсаюзнай суполцы яе сябрамі на сёньняшні дзень усё яшчэ застаецца каля паўтысячы рабочых прадпрыемства, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства