viasna on patreon

Першыя жнівеньскія затрыманьні

2010 2010-08-02T11:02:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maladafrontaucy.jpg

У нядзелю, 1 жніўня, за распаўсюд беларускай сымболікі двух маладафронтаўцаў затрымалі ў Барысаве.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Ганну Шарубу і Уладзя Яроменку, якія ўпрыгожвалі горад нацыянальнай сымболікай.
На актывістаў МФ склалі пратаколы па частцы 2 артыкула 21.14 КаАП "парушэньне правілаў уладкаваньня населеных пунктаў", узялі адбіткі пальцаў і праз тры гадзіны адпусьцілі.
Артыкул 21.14 адміністрацыйнага кодэксу прадугледжвае штраф ад 4 да 25 базавых велічыняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства