viasna on patreon

Настассю Азарку абвінавацілі ў засмечванні Нясвіжа

2010 2010-08-02T14:00:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/azarka-nasta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наста Азарка

Наста Азарка

Кіраўнічцы нясвіжскай структуры руху “Маладая Беларусь” Настассі Азарцы пагражае суд па абвінавачванні ў парушэнні правілаў добраўпарадкавання гарадоў (артыкул 23.14 КаАП РБ). 30 ліпеня Настасся была выкліканая ў Нясвіжскі РАУС, дзе ёй прапанавалі падпісаць пратакол, складзены 27 ліпеня.

Настасся Азарка была затрыманая 27 ліпеня у 7.30 раніцы падчас вывешвання ёю бел-чырвона-белых сцягоў у гонар гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Ахоўнік выканкаму выклікаў міліцыю, пры гэтым ягоны памочнік абразіў дзяўчыну. У РАУСе Настасся адмовілася пісаць тлумачальную, замест гэтага яна напісала скаргу на дзеянні аховы выканкаму. Лідэр руху «Маладая Беларусь» Артур Фінкевіч паведаміў Радыё Рацыя, што ўпершыню сутыкаецца з тым, каб грамадскага актывіста абвінавачвалі па гэтым артыкуле.

- Выклікалі ў раённы аддзел міліцыі Нясвіжскага раёну. І там азнаёмілі з пратаколам, які быў складзены па артыкуле 23.14. Дзіўны вельмі артыкул. Я першы раз такое бачу. Ёсць 23.34, 17.1, яшчэ што-небудзь, а тут - "Парушэнне добраўпарадкавання гарадоў". Атрымліваецца, што яна бел-чырвона-белымі сцягамі засмечвала горад.

Па словах Артура Фінкевіча, відавочна суд над Настассяй Азаркай адбудзецца на наступным тыдні. Па артыкуле 23.14 дзяўчыне пагражае штраф у памеры ад 4 да 20 базавых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства