viasna on patreon

Нарвежскія футзалісты абураныя стаўленьнем беларускіх уладаў да галкіпера Тукама

2010 2010-08-03T10:07:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/isf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік нарвежскай арганізацыі IFS (асацыяцыя клубаў па міні-футболу) Курт Хартведт, даведаўшыя, што брамнік з клуба IOF па футзале Гай Франсуа Tукам утрымліваўся ў турме пад вартай больш за 40 дзён, быў моцна шакаваны і абураны. У лісце да праваабаронцаў ён запытаўся аб тым, ці атрымалі яны якія-небудзь тлумачэньні з боку ўладаў ў Менску.

Паколькі беларускія ўлады не далі якіх-небудзь тлумачэньняў у сувязі з затрыманьнем Гі Франсуа Tукама, Курту Хартведту было прапанавана афіцыйна звярнуцца да кампетэнтных асобаў за падрабязнымі тлумачэньнямі.
Кіраўнік асацыяцыі клубаў IFS таксама падзякаваў правабаронцаў ПЦ “Вясна” за “важную і фантастычную работу”, якую яны правялі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства